Урачысты мітынг з нагоды Дня абаронца Айчыны (фота)

Актуальное

21 лютага ў Шаркаўшчыне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі на плошчу Леніна прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раённага цэнтра, каб ушанаваць памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка загінуўшым, прысутныя накіраваліся ў раённы Дом культуры, дзе для шаркаўчан самадзейныя артысты правялі святочную конкурсную праграму.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *