Конкурсная шоу-праграма «Беражыце мужчын»

Актуальное

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў раённым Доме культуры прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва прынялі ўдзел у конкурснай шоу-праграме “Беражыце мужчын”. Свой спрыт і талент прадэманстравалі са сцэны Вадзім Казлоўскі (Іёдская ДС-СШ), Павел Цішаловіч (Цэнтр дзяцей і моладзі), Ілля Катовіч (ЦРБ), Ігар Селязнёў (УКП ЖКГ), Эдгар Лаздзінь (СШ № 1), Іван Русецкі (Лужкаўская ДШМ).
Першым конкурсным заданнем стала “Візітоўка”. Удзельнікі, кожны на свой густ, прадстаўлялі гледачам сваю біяграфію, працу і жыццёвыя захапленні. Некаторыя для гэтага выкарысталі відэарад, каб на вялікім экране паказаць лепшыя фота з асабістых архіваў. У конкурсе “Бліц-інтэрв’ю” на каверзныя пытанні жыццёвых сітуацый, якія задавала вядучая праграмы, хлопцы без часу на роздум давалі змястоўныя, а парой і смешныя, адказы.
Дэманстрацыя ўласных здольнасцей і талентаў дала кожнаму выдатную магчымасць раскрыць сябе на сцэне перад глядацкай аўдыторыяй у трэцім конкурсным выпрабаванні, дзе ўдзельнікі ігралі на музычных інструментах, выконвалі песні, танцавальныя кампазіцыі і гумарыстычныя сцэнкі. Перапрануўшыся ў ваенную форму, хлопцы танчылі разам з прыгожымі дзяўчатамі ў апошнім танцавальным конкурсе пад гучныя апладысменты гледачоў.
Шоу-праграма праходзіла без ацэнак журы і вызначэння пераможцаў конкурсу. У гэты перадсвяточны дзень усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, якія ўручыла ім начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома. Яна ж павіншавала канкурсантаў і ўсіх прысутных у зале мужчын з Днём абаронцаў Айчыны, пажадала ім шчасця, моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага ў жыцці.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *