Дзень абаронца Айчыны ў Велікасельскай школе

Молодежь

удзельнікі спартландыі з Велікасельскай і Більдзюжскай школ

У Велікасельскай ДС-СШ прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія былі прысвечаны святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Расказала нам пра іх намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Ірына Рычардаўна Рымдзёнак.
—Гэтае свята, якое шырока святкуецца ў нашай краіне,  як ніякае іншае нагадвае, што сапраўдны сэнс жыцця мужчыны заключаецца і ў здольнасці пастаяць за сваю Радзіму, аддаць апошнія сілы  для яе абароны ў цяжкія хвіліны. Выхаванне ў будучых абаронцах Айчыны такіх якасцяў і рысаў характару як патрыятызм, мужнасць, гераізм — абавязковая задача навучальных устаноў.
21 лютага для выхаванцаў дзіцячага садка і вучняў пачатковых класаў была падрыхтавана гульнёвая праграма з удзелам татаў дзяцей, а для хлопцаў 5-11 класаў прайшло мераепрыемства «Я — будучы абаронца Айчыны». Школьнікі чакалі свята з нецярплівасцю, з задавальненнем прадэманстравалі мужнасць і спрыт, а таксама даказалі, што кожны з іх будзе  сапраўдным абаронцам. А лепшым «прызыўніком» стаў вучань 10 класа Раман Мацяс.
22 лютага на базе нашай школы адбылася сяброўская сустрэча навучэнцаў Велікасельскай ДС-СШ і Більдзюжскай СШ. Спорт і фізічнае выхаванне – аснова здароўя нацыі. Чарговым этапам школьнікаў на шляху да здаровага ладу жыцця стала спартландыя, спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе. Дзве каманды змагаліся за званне самай спрытнай, кемлівай і знаходлівай. Вучні з азартам удзельнічалі ў гульнях, прымалі ўдзел у розных эстафетах. Мацнейшымі ў спартландыі сталі хлопцы і дзяўчаты Більдзюжскай СШ, як і ў спаборніцтве па валейболе. А вось у міні-футбол выдатна праявілі сябе вучні 7-8 класа Велікасельскай ДС-СШ, якія паказалі свае навыкі і набылі  пераможны вопыт.
Карыснай стала размова юнакоў і дзяўчат дзвюх школ з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Шаркаўшчынскага РАУС Іванам Іосіфавічам Пачкоўскім. Вучні бліжэй пазнаёміліся з асаблівасцямі міліцэйскай службы, даведаліся, якімі маральнымі і фізічнымі якасцямі павінен валодаць міліцыянер. З цікавасцю маладыя людзі прымяралі каску і бронекамізэльку, разглядалі зброю праваахоўнікаў.
Падрыхтаваныя мерапрыемствы прайшлі з карысцю, актыўны адпачынак прыйшоўся ўсім даспадобы і выклікаў шмат пазітыўных эмоцый.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.

хоць цяпер на абарону Радзімы
Іван Пачкоўскі расказвае пра спецсродкі, якія выкарыстоўвае міліцыя


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *