Валерый Фёдараў займае першае месца ў раёне на сяўбе

Общество Сельское хозяйство

На сеялцы з назвай «Амазон» працуе адзін з лепшых механізатараў ААТ «Агратэхсэрвіс» Валерый Фёдараў.

— У мужчыны спачатку быў трактар «Беларус» МТЗ-3022, — кажа дырэктар гаспадаркі Міхаіл Кавалёнак. — Прага да тэхнікі, сумленнае выкананне даручанай справы паспрыялі таму, што восем гадоў назад, калі ў сельгаспрадпрыемства паступіла новая тэхніка, адзін з энерганасычаных трактараў «Кіравец» К-744 мы даверылі Валерыю. І не памыліліся. Цяпер ён — штогадовы лідар у раённым спаборніцтве на сяўбе зерневых і зернебабовых культур.

— У 2018 годзе пачаў працаваць на сяўбе ў счэпе з 12-метровай сеялкай «Амазон», — кажа Валерый. — Спачатку было крыху складана асвойваць буйнагабарытны агрэгат. Але, дзякуючы старэйшым таварышам, у хуткім часе, перабраўшы ўсе вузлы сеялкі ўласнымі рукамі, справа зрушылася з месца, а вынікі працы не прымусілі сябе чакаць.

Дзясяткі тысяч гектараў за дзевяць сезонаў пасеяў Валерый. І не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў сельгаспрадпрыемствах нашага і суседніх раёнаў. Сёлета механізатар зноў першы сярод лідараў пасяўной кампаніі. Па стане на 7 мая Валерый загарнуў насенне на плошчы ??? гектараў. Так трымаць!

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.