Галоўнай тэмай чарговага пасяджэння райвыканкама стаў гандаль

Общество

28 лютага адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое праводзіў яго старшыня М. І. Баговіч. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый, кіраўнікі аб’ектаў гандлю прыватнай формы ўласнасці.
З дакладам на тэму “Пра арганізацыю гандлёвага абслугоўвання насельніцтва” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі. З дакладам пра меры, якія прымаюцца Шаркаўшчынскім райспажыўтаварыствам па паляпшэнні якасці гандлёвага абслугоўвання, выкананні прагнознага паказчыка па рознічнаму тавараабароту, паляпшэнні фінансавага стану арганізацыі выступіла старшыня райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова.
Пра вынікі кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзіліся на аб’ектах гандлю ў 2013 годзе і студзені—лютым 2014 года расказала ўрач-гігіеніст РЦГЭ В. П. Седзюкевіч.
Са справаздачай па патрабаваннях па ахове працы, што прад’яўляюцца да аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання, выступіў галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А. У. Рудак. Пра добраўпарадкаванне гандлёвых аб’ектаў раёна паведаміў начальнік аддзела архітэктуры райвыканкама У. П. Касарэўскі.
З дакладам пра вынікі выканання паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за студзень 2014 года выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі.
Пра вынікі выканання бюджэту раёна за 2013 год і задачы па выкананні бюджэту ў 2014 годзе паведаміла намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама І. І. Савіцкая.
З ходам падрыхтоўкі тэхнікі да пасяўной у сельгаспрадпрыемствах раёна прысутных азнаёміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі А. І. Сулікоўскі.
Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *