Добраўпарадкаванне — справа ўсіх і кожнага

Общество

Касі, каса, пакуль раса!

Такі трапны выраз прымянялі ў дачыненні касцоў у мінулы час.

Цяпер з развіццём малой механізацыі прымяненне электрычных і бензінавых трымераў значна аблегчыла працу людзей.

З ранку і да вечара ў гарадскім пасёлку, у сельскай мясцовасці чутны рокат безакос. Камунальнікі, работнікі шматлікіх арганізацый і звычайныя жыхары ў вясенне-летні перыяд займаюцца абкосам газонаў, узроўкаў, сквераў і месцаў масавага адпачынку. Усе стараюцца для таго, каб навокал было прыгожа і ўтульна.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.