Прайшоў сход раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”

Актуальное

6 сакавіка ў глядзельнай зале РДК адбыўся сход членаў раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, якая на дадзены момант налічвае 60 удзельнікаў. Намеснік старшыні арганізацыі Раман Антонавіч Більдзюга расказаў пра праведзеную ў 2013 годзе работу і запланаваныя на 2014 мерапрыемствы. Старшыня рэвізійнай камісіі Уладзімір Тадэвушавіч Лукашэвіч азнаёміў прысутных са справаздачай па расходаванні членскіх узносаў у 2013 годзе, а казначэй Валерый Інакенцьевіч Ан паведаміў, якімі будуць членскія ўзносы ў гэтым годзе. На сходзе адбылося прыняцце ў члены арганізацыі Данаты Уладзіміраўны Жынгель, Анатолія Уладзіміравіча Шальца, Славаміра Васільевіча Жалудкевіча, а таксама ўзнагароджанне 11 афіцэраў юбілейным медалём “20 гадоў БСА”. Старшыня арганізацыі Андрэй Вітольдавіч Дубовік расказаў пра запланаваную работу Саюза афіцэраў на перспектыву.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

А. В. Дубовік віншуе з уступленнем у арганізацыю Д. У. Жынгель



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *