Уладзіслаў Ерамееў і Андрэй Латышонак пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта вярнуліся на малую радзіму, каб сваёй працай прыносіць карысць грамадству. Уладзіслаў з’яўляецца ўрачом рэаніматолагам-анестэзіёлагам цэнтральнай раённай бальніцы. Андрэй працуе ўрачом агульнай практыкі, загадчыкам Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі.
