Аграрыі ААТ «Княж» працуюць насуперак капрызам надвор’я

Общество Прафсаюзы Сельское хозяйство

Створаны мехатрад па нарыхтоўцы сенажу, скошваннем траў займаюцца чатыры адзінкі тэхнікі. Механізатары працуюць ад усходу сонца і да змяркання. Арганізавана двухразовае гарачае харчаванне прама ў полі. Скошана траў першага курсу на большай палове адведзеных плошчаў, закладзена ў траншэі паўтары тысячы тон сенажу, пачалася нарыхтоўка сена. Тэхніка гаспадаркі працуе не толькі ў сваім сельгаспрадпрыемстве, вяскоўцы дапамагаюць і сваім суседзям — аграрыям ААТ «Ельня-Агра». За працэсам нарыхтоўкі кармоў пільна сочыць райкам прафсаюза работнікаў АПК. Яго старшыня Аляксандр Гернат наведаў гаспадаркі, падарыў механізатарам рабочыя пальчаткі, праверыў камплектацыю тэхнікі вогнетушыцелямі і медаптэчкамі.