Сустракай мяне, свет! Я нарадзіўся!

Новости Витебщины

Як паведаміла начальнік аддзела загса райвыканкама Святлана Федуковіч, у маі ў Шаркаўшчынскім раёне зарэгістравана нараджэнне чатырох хлопчыкаў і адной дзяўчынкі.

Сынам бацькі далі імёны Яраслаў, Дзмітрый, Ян. Дачку назвалі Кіра.

Асілкам мая стаў Ян, вага якога пры нараджэнні склала 3650 грамаў.

Сярэдні ўзрост майскага таты склаў 33 гады, маці — 29. Самы старэйшы тата мае ўзрост 39 гадоў, маці — 33. Самаму маладзейшаму тату 26 гадоў, маці таксама 26.

Сардэчна віншуем татаў і мам з найгалоўнейшай падзеяй у іх жыцці — нараджэннем дзетак!

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.