Пасля мітынгу дзеці наведалі музейныя заняткі “Франтавыя лісты салдат – сведкі ваеннай гісторыі”, на якіх пазнаёміліся с салдацкімі трохкутнікамі – найкаштоўнейшымі сведчаннямі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта праўдзівы летапіс вайны, запавет берагчы мір ад тых, хто прайшоў ваеннымі дарогамі, нам, хто жыве сёння, і тым, хто прыйдзе ў гэты свет заўтра. Юныя экскурсанты наведалі ў музеі выставу “Без тэрміну даўнасці”.

