Такія плошчы за светлавы дзень пад сілу скошваць аднаму трактарысту.
Завуць гэтага перадавіка вытворчасці Яўген Баговіч, а працуе ён у ААТ «Даватарскі».
— На сваім энерганасычаным трактары «Беларус» МТЗ-3522 выконваю ў гаспадарцы розныя работы, — кажа мужчына. — З плугамі вяду ўзворванне, з культыватарам апрацоўваю глебу, падчас пасяўной кампаніі загортваю насенне ў зямлю. Чацвёрты год працую на энерганасычаным трактары айчыннай вытворчасці. У час касавіцы мацую да яго дзевяціметровую касілку завода «Гомсельмаш». Яе шырокі захоп дазваляе скошваць участкі значных памераў. Калі поле выдатна выпрацавана, няма на ім няроўнасцяў, то за светлавы дзень можна скасіць пяцьдзясят гектараў сенажаці. І гэта не рубеж.
— Ніхто з мясцовых трактарыстаў не адважыўся працаваць у счэпе з дзевяціметровай касілкай, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Іна Касарэўская. — Яўген не баіцца цяжкасцяў, заўсёды займае лідзіруючыя пазіцыі па скошаных гектарах у сельгаспрадпрыемстве і раёне. Нават, калі здараюцца дробныя паломкі, мужчына не пасуе перад імі, а ўпэўнена пераадольвае.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

