Для зручнасці шаркаўчан працуюць работнікі ДБУ-26

Добраўпарадкаванне Общество

Для зручнасці жыхароў

У мікрараёне будаўнікоў па вуліцы Максіма Горкага работнікі дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 26 правялі заліўку бетоннай сумесі на дваровай тэрыторыі дома № 4.

— Бетоннае пакрыццё ні ў чым не саступае па сваіх характарыстыках асфальтнаму: яно больш трывалае, з падоўжаным тэрмінам эксплуатацыі, — тлумачыць майстар арганізацыі Канстанцін Карман. —  Аналагічнае пакрыццё намі пакладзена чатыры гады назад ў гарадскім пасёлку на тэрыторыі шматкватэрнага дома па завулку Даватара.

Агульная плошча пакрыцця каля дома № 4 складае 100 квадратных метраў. Сюды дарожнікі уклалі 6,5 кубічных метраў бетону таўшчынёй 18 сантыметраў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.