Па стане на 28 ліпеня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:
Сярод камбайнераў
Анатоль Грыгаровіч — камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 236 гектараў, намалаціў 493 тоны зерня.
Дзмітрый Осіпаў — камбайнер КУВСП імя Маркава. На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 240 гектараў, намалаціў 488 тон зерня.
Аляксандр Мацкевіч — кабайнер ААТ «Княж». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 115 гектараў, намалаціў 344 тоны зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў
Яўген Рагачэўскі — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 412 тон зерня.
Сяргей Марушчак — вадзіцель ААТ «Жвіранка». На аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 286 тон зерня.
Анатоль Андзілеўка — трактарыст ААТ «Княж». На трактары «Беларус» МТЗ-952 перавёз ад камбайнаў 277 тону зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў
Анатоль Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-1221 перавёз ад камбайнаў 283 тоны зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў
Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 902 тоны зерня.
фото носит иллюстрационный характер.

