Намеснік начальніка РАНС Яўген Альхімовіч сустрэўся з калектывам работнікаў ТЦСАН

Служба 101

Намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Яўген Альхімовіч сустрэўся з калектывам работнікаў ТЦСАН.
Ён азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб пажарнай абстаноўцы у раёне. На жаль, у агні знішчаецца не толькі жыллё, матэрыяльныя каштоўнасці, але і гінуць людзі. Прадстаўнік РАНС параіў больш увагі ўдзяляць адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам, бо менавіта гэта катэгорыя людзей з’яўляецца найбольш не абароненай.