У райвыканкаме абмяркавалі пытанні маладзёжнай палітыкі

Общество

28 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое праводзіў яго старшыня М. І. Баговіч. У вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце з моладдзю, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

З дакладам пра тое, як забяспечваецца захаванне прыроднага заканадаўства на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна выступіў начальнік Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету В. В. Мацук.

З асноўным дакладам на тэму “Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў. Уласным вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліліся спецыяліст па рабоце з моладдзю ААТ “Княж” М. А. Фёдарава, спецыяліст па рабоце з моладдзю ЦРБ Ю. Г. Лук’янёнак, галоўны інжынер ДБУ-26 А. М. Латышонак, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К. Р. Міхнёнак.

Станоўчую ацэнку рабоце ў сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі даў загадчык сектара па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Д. В. Захарэвіч.

З дакладам аб “Зацвярджэнні комплексу мер па збору, нарыхтоўцы і сартаванні другаснай сыравіны ў Шаркаўшчынскім раёне на 2014—2015 гады” выступіў намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч.

М. І. Баговіч кожнаму з выступаючых даваў пэўныя даручэнні. Таксама кіраўнік раёна расставіў акцэнты, канкрэтна акрэсліўшы фронт работ.

Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *