Андрэй Пастны: Ураджай будзе сабраны!

Сельское хозяйство

Андрэй Пастны, механізатар ААТ «Буеўшчына»:

— Сёлетняя ўборачная кампанія праходзіць пры складаных умовах надвор’я. Амаль кожны дзень ідуць дажджы, тэхніка па пераўвільготненай глебе рухаецца цяжка. Але мы, камбайнеры, настроены аптымістычна. Зберым ураджай да апошняга зярнятка.