Лідзіруюць на ўборачнай у Шаркаўшчынскім раёне

Ахова працы Сельское хозяйство

Па стане на 28 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:

Сярод камбайнераў

Анатоль Грыгаровіч — камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс». На камбайне  «Палессе» КЗС-1218 убраў 627 гектараў, намалаціў 1393 тоны зерня.

Юрый Ардынскі — камбайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне «New Holland» убраў 501 гектар, намалаціў 1150 тон зерня.

Аляксандр Мацкевіч — камбайнер ААТ «Княж». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 409 гектараў, намалаціў 877 тон зерня.

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў

Яўген Рагачэўскі — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1326 тон зерня.

Іван Яфімаў — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1215 тон зерня

Яўген Толкач — вадзіцель ААТ «Буеўшчына». На аўтамабілі МАЗ-457 перавёз ад камбайнаў 1071 тону зерня.

Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў

Анатоль Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-1221 перавёз ад камбайнаў 1030 тон зерня.

Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў

Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 3333 тоны зерня.

Раман Валеўка і Віктар Пучынскі — аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Княж». Прасушылі 2207 тон зерня.

Юрый Курыловіч і Павел Сіповіч — аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Жвіранка». Прасушылі 950 тон зерня.