З 25 сакавіка праводзіцца Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення вясенніх палявых работ

Сельское хозяйство

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рудак паведаміў, што згодна з распараджэннем Віцебскага аблвыканкама ад 24.03.2014 года з 25 сакавіка на сельскагаспадарчых прадпрыемствах Шаркаўшчынскага раёна праводзіцца Месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення вясенніх палявых работ. Яго мэтай з’яўляецца правядзенне аператыўнай работы па выяўленні і спыненні парушэнняў норм і правіл па ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, захаванне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, канстытуцыйных правоў грамадзян на здароўе і бяспечныя ўмовы працы.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *