У сакавіку ў Лужкаўскай СШ прайшло мерапрыемства пад назвай “Духоўныя кнігі — кнігі аб галоўным”

Молодежь

удзельнікі школьнага мерапрыемства, прысвечанага Дню

Расказвае вучаніца 8 класа Аксана Мядзелец:

— Праведзенае мерапрыемства было прымеркавана да Дня праваслаўнай кнігі. Вучні шостага і сёмага класаў падрыхтавалі цікавы аповед пра свяшчэнныя кнігі, пра тое, як раней яны выдаваліся, якое маюць важнае значэнне для людзей. Ладзілася віктарына “Што я ведаю пра праваслаўныя кнігі”. Была аформлена цікавая выстава “14 сакавіка — Дзень праваслаўнай кнігі”. На свяце прысутнічаў протаіерэй айцец Петр Бараноўскі. Ён расказаў нам, што Дзень праваслаўнай кнігі быў зацверджаны Свяшчэнным сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2009 годзе. Гэта дата выбрана невыпадкова, бо менавіта ў гэты дзень у 1564 годзе ў Маскве Іван Фёдараў выдаў першую друкаваную кнігу “Апостал”. З таго часу кніга зведала вялікія змяненні па сваім знешнім афармленні, але па-ранейшаму засталася крыніцай мудрасці і правільнага разумення жыцця. У ёй мы знаходзім усё, што неабходна ведаць пра Бога, Святых, гісторыю жыцця роду чалавечага. Яна вучыць быць культурным, адукаваным, веруючым, добрым.

Дырэктар школы Л. В. Гараніна падзякавала айца Пятра за тое, што часта наведвае нашу навучальную ўстанову, уручыла яму памятны сувенір. Ларыса Віктараўна таксама дадала, што трэба берагчы кнігі, удумліва і пранікнёна чытаць іх, сардэчна павіншавала ўсіх са святам праваслаўнай кнігі.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *