Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з работнікамі ААТ «Агратэхсэрвіс»

Общество

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе начальніка ўпраўлення па працыя, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Веры Жук, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Герната і начальніка аддзела рознічнага продажу ЦБУ № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Святланы Буткевіч сустрэлася з работнікамі адміністрацыі ААТ «Агратэхсэрвіс».

Намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Яся Краснікава данесла да прысутных інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё і дасягненні Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы расказалі пра дзейнасць устаноў і арганізацый, у якіх яны працуюць.

Прысутныя задавалі пытанні, атрымлівалі на іх кампетэнтныя адказы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.