Дзіцячы фальклорны гурт “Шчадроўкі” з Каўшэлева паспяхова выступіў на абласным-аглядзе конкурсе

Актуальное

дзіцячы фальклорны гурт “Шчадроўкі”

Прыхільнікаў народнай творчасці напрыканцы сакавіка  сабраў у Расонах Х абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор”. На сцэне раённага Дома культуры выступілі 17 аматарскіх калектываў, сярод якіх быў і дзіцячы гурток “Шчадроўкі” Каўшэлеўскага Дома фальклору. Больш падрабязна аб гэтым расказвае метадыст па фальклору РМЦ Алёна Сухаверская:

— Калектыў “Шчадроўкі” на працягу некалькіх год прымаў актыўны ўдзел у раённых святах і фестывалях, узнагароджваўся граматамі і дыпломамі. Кіруе ім Надзея Вайцюль — сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Яна загадзя падрыхтавала пастаноўку абраду народнага свята Юр’я, з якім калектыў і выступіў на абласным аглядзе-конкурсе ў Расонах. І хоць адчувалася невялікае хваляванне ў хлопчыкаў і дзяўчынак пры выкананні песень і танцаў, усё ж такі першае выступленне дзіцячага фальклорнага калектыву з Каўшэлева аказалася ўдалым. Удзельнікі “Шчадровак” пакрысе набываюць вопыт канцэртнай дзейнасці. Тым больш, што калектыву ёсць на каго раўняцца. Фальклорны гурт “Купалінка”, які носіць званне народнага і працуе пры клубнай установе, з’яўляецца найлепшым прыкладам падрастаючаму пакаленню ў справе адраджэння, захавання і распаўсюджвання аўтэнтычнай творчасці, характэрнай для нашай мясцовасці. Усе мы жадаем “Шчадроўкам” плённай і творчай працы ў абраным накірунку!

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *