
У час правядзення рэспубліканскага суботніка на пустуючай тэрыторыі каля РЭСа была высаджана першая чарга вішнёвага саду. А 25 красавіка вучні СШ № 2 гарпасёлка разам з настаўнікамі і дырэктарам навучальнай установы Алесяй Іванаўнай Сікора на пляцоўцы паміж вуліцамі 17 Верасня і Вішнёвай пасадзілі дадатковы ўчастак з маладых саджанцаў гэтай жа костачкавай культуры. Такім чынам, зараз дзве пляцоўкі, на якіх раней была пустэча і невялікія сметнікі, упрыгожыліся маладымі дрэўцамі. А вуліца Вішнёвая стала цалкам адпавядаць сваёй мілагучнай назве.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Аляксандра Барылы.
