Жыхары вуліцы Чырвоная Горка вядуць газ да ўласных сядзіб

Добраўпарадкаванне Общество

У апошні час сярод жыхароў прыватнага сектара папулярнасцю карыстаецца электраацяпленне. Маўляў, гэта паслуга кожнаму па кармане. Але не страчвае сваёй актуальнасці і падвядзенне да ўласных сядзіб і прыроднага газу. Менавіта гэтым відам паліва і вырашылі карыстацца жыхары вуліцы Чырвоная Горка ў гарадскім пасёлку. Спецыялісты РВУ «Шаркаўшчынарайгаз» займаюцца мантажом газаправода .