У летнюю спёку ўсіх шаркаўчан радаваў фантан, размешчаны ў скверы на плошчы 1 Мая. Пад струменьчыкамі вады гарэзліва бегала дзятва, дарослыя любілі адпачываць, прысеўшы на скамейкі ў зацені дрэў, якія растуць побач.
Цяпер работнікі камунальнай гаспадаркі закрылі фантан ахоўным полікарбанатам перад надыходзячай зімой. Прырода застыла ў чаканні снегу і марозу…
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
