Велікодная выстава ў раённым Цэнтры рамёстваў

Актуальное

удзельнікі гуртка “Клубочак” са сваімі работамі

Чарговая выстава творчых работ, якая сабрала ў раённым Цэнтры рамёстваў прыхільнікаў музыкі і мастацтва 22 красавіка, была прысвечана святу Вялікдня — святу абуджэння прыроды і ўсяго жывога на зямлі.

У прыгожа аформленай выставачнай зале са словамі віншавання да прысутных звярнуўся айцец Віктар Валашчук, нагадаўшы ўсім пра асаблівую значнасць гэтага хрысціянскага свята.

Аўтары работ па чарзе прадстаўлялі свае кампазіцыі, знаёмілі гледачоў з тэхнікай іх вырабу і афармлення. Велікодныя яйкі, кулічы і веснавыя кветкі сталі цэнтральнай тэмай у мастацкіх работах самадзейных творцаў. Сёлетняя выстава сабрала мноства ўдзельнікаў, сярод якіх былі гурткоўцы дзённага аддзялення знаходжання інвалідаў ТЦСАН, наведвальнікі клуба па інтарэсах “Жаночы час” раённай бібліятэкі, гурткоў “Стужкавыя фантазіі” і “Клубочак” Цэнтра рамёстваў, Арцём Латышонак — вучань Лонскай ДС-БШ, а таксама індывідуальныя майстры.

велікодную кампазіцыю прадстаўляе Яўгенія Яфімава (справа).

Лірычны настрой сваім музычным выкананнем мелодый на баяне ствараў мастак Аляксандр Шыёнак. А напрыканцы мерапрыемства любы жадаючы мог паўдзельнічаць у велікодных забавах і конкурсах, якія з прысутнымі правялі метадысты Цэнтра рамёстваў, атрымаць за гэта памятны сувенір. Пасля ж усе пачаставаліся гарачай гарбатай і смачным велікодным кулічом — сімвалам свята.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *