Ветэран Вялікай Айчыннай вайны — Міхаіл Васільевіч Лысёнак

Актуальное

Міхаіл Лысёнак з вёскі Буеўшчына — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў прызваны на службу ў армію пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І ў якасці радавога салдата Міхаіл Васільевіч дайшоў да Берліна і ўдзельнічаў ва ўзяцці горада. На лацкане пінжака медалі “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіей” і іншыя.

Да вайны сям’я Міхаіла Васільевіча Лысёнка жыла ў вёсцы Куялеўшчына. У вайну яе немцы спалілі, а бацькоў забілі, не стала і іх дома.

Даслужваў салдат у Германіі да 1946 года. У мірны час М. В. Лысёнак працаваў у калгасе, большасць гадоў — у жывёлагадоўлі. Пабудавалі з жонкай Аннай Міхайлаўнай дом, выхавалі трое сыноў.

А перад святам — Днём Перамогі — да ветэрана завіталі вучні Іёдскай ДС-СШ. Дзеці выканалі пасільную працу каля дома ветэрана і павіншавалі яго са святам.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *