
Паўсюдна па краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтай адметнай даце быў прымеркаваны і рэспубліканскі суботнік, у ходзе якога прыводзіліся ў належны стан мемарыяльныя комплексы, месцы баявой славы, пахаванні воінаў, партызан і мірных жыхароў часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У гарадскім пасёлку на скрыжаванні вуліц Кірава і Чырвонаармейскай размяшчаецца помнік у гонар загінуўшых землякоў у гады вайны. Сіламі КУВСП імя Маркава зараз тут вядуцца работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі — пракапваюцца канавы, завезены грунт для будучых клумбаў і газонаў. У хуткім часе помнік на ўездзе ў Шаркаўшчыну набудзе новае аблічча.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.