У рэдакцыю патэлефанавала шаркаўчанка. Маладая маці мела рацыю, калі паведаміла пра цяперашні стан дзіцячай пляцоўкі, размешчанай каля цэнтральнага рынка.
Пашкоджаны масток цераз сажалку, больш за трыццаць адзінак выламанага штыкетніку раскіданы па ўсёй тэрыторыі. Не пагрэбавалі нават металічнымі сметнікамі.
Непадалёк размешчаны камеры відэаназірання. Толькі якія функцыі выконвае сучасная апаратура, калі парушэнні, учыненыя ў чарговы раз на пляцоўцы, не фіксуюцца?
Фота Сяргея РАЙЧОНКА.










