Запатрабаваная прафесія на сяле

Сельское хозяйство

механізатар ААТ “Ельня-Агра” У. М. Окунь

Працоўны дзень для Уладзіміра Мікалаевіча Окуня пачынаецца як звычайна: зранку спяшаецца на мехдвор, там праверыць спраўнасць свайго трактара, затым прыступае да выканання патрэбных работ у гаспадарцы. А працуе Уладзімір Мікалаевіч на трактары Амкадор-253 у ААТ “Ельня-Агра”. Работа механізатара заўсёды запатрабавана. Ён там, дзе трэба правесці пагрузачна-разгрузачныя работы. Часцей за ўсё ажыццяўляе пагрузку кармоў на транспартныя адзінкі, арганікі з буртоў у полі, выконвае работы на будаўнічых пляцоўках і многае іншае.

Уладзімір Мікалаевіч жывё ў вёсцы Чарамхова. Мае сям’ю, трымае хатнюю гаспадарку. Словам, жыццём сваім ён задаволены і не шукае лепшых шляхоў.

У. М. Окунь — адзін з тых працаўнікоў, хто стварае дабрабыт роднай гаспадаркі.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *