Па краіне крочыць Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці». Далучаюцца да яе і шаркаўчане.
Дырэктар Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Іван Лазовік наведаў выхаванцаў дзіцячага сада № 5 гарадскога пасёлка. Ён павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі Калядамі і Новым годам, уручыў скрыначкі з салодкімі пачастункамі.
— Дзеці павінны адчуць сапраўднае свята, — упэўнены Іван. — І толькі мы можам увасобіць іх мары і жаданні ў рэальнасць.
Кіраўнік шаркаўшчынскіх меліяратараў завітаў таксама ў СШ №2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб уручыць дзецям падарункі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
