Рыбацкая ўдача Цімафея Шастакова

Актуальное

Цімафей Шастакоў са сваім першамайскім карпам

Згадзіцеся, не так часта зараз рыбаловы-аматары могуць пахваліцца вялікім уловам. І хоць у цяперашні час можна набыць вялікае мноства самых розных снасцей для рыбалкі, якія аблягчаюць працэс лоўлі насельнікаў рачных і азёрных глыбінь, тым не менш, рыбы ў прыродных вадаёмах становіцца ўсё меней, ужо не кажучы пра поспех здабычы на кручок вялізнага шчупака ці сама. А вось жыхару гарадскога пасёлка Цімафею Шастакову пашчасціла за чарговым закідам спінінга ў Дзісну 1 мая вылавіць з ракі не проста вялікую рыбіну, а, калі можна так сказаць, рэдкі адзінкавы экземпляр карпа вагой ажно дзевяць кілаграмаў. Рыбацкая ўдача, якая “усміхнулася” Цімафею Віктаравічу ў той дзень, вельмі дарэчы прыйшлася да святочнага стала, асновай якога стаў з адметным густам прыгатаваны першамайскі карп.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *