Фотарэпартаж са святкавання Дня Перамогі ў Шаркаўшчыне

Актуальное

9 мая ўрачыста адзначыць шэсцьдзесят дзявятую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, успомніць тых, хто аддаў сваё жыццё ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, ускласці кветкі да абеліску загінуўшых воінаў-чырвонаармейцаў на плошчу Леніна а дзясятай гадзіне прыйшлі жыхары райцэнтра, прадстаўнікі працоўных калектываў, вучні школ, ветэраны працы і, канечне, самі непасрэдныя ўдзельнікі самай жудаснай, кровапралітнай вайны 1941-1945 гадоў.

Павіншаваў са святам Вялікай Перамогі ветэранаў і ўсіх сабраўшыхся ля помніка старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Мікалай Ірынархавіч у гэты знакавы дзень выканаў прыемную місію – уручыў юбілейны медаль “160 год пажарнай службе” удзельніку Вялікай Айчыннай вайны Леаніду Іванавічу Сяткоўскаму.

За выдатную магчымасць жыць, вучыцца і працаваць пад мірным небам у незалежнай, свабоднай краіне словы падзякі ветэранам ад імя шаркаўшчынскай моладзі выказала першы сакратар райкама ГА БРСМ Юлія Палялейка.

Дзявятага мая — дзень, калі веруючыя ўспамінаюць усіх нявінна забітых у войнах за Айчыну. З гэтай нагоды да прысутных звярнуліся протаіерэй, дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі Пётр Бараноўскі і ксёндз-дэкан касцёла Узвышэння Святога Крыжа Крыштаф Сілкоўскі. Прадстаўнікі духавенства прызвалі памятаць неўміручы подзвіг нашых продкаў і свята берагчы Радзіму ад бед, навалаў і пагроз чужаземцаў.

Працяг святочных мерапрыемстваў адбыўся ў раённым Доме культуры, дзе для гледачоў самадзейныя артысты падрыхтавалі тэматычны канцэрт “Мая вясна, мая Перамога!”. А на пляцоўцы каля РДК свае гандлёвыя рады да патрэб пакупнікоў разгарнула райспажыўтаварыства. Тут можна было набыць самую разнастайную харчовую прадукцыю, падсілкавацца разам з сям’ёю і сябрамі за столікам у адкрытым кафэ. Яшчэ большага святочнага настрою гараджанам дадавала цёплае веснавое сонца, якое шчодра свяціла шаркаўчанам у Дзень Вялікай Перамогі.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: некаторыя моманты свята.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *