Работнікам арганізацый на перыядычнай аснове патрабуецца юрыдычная кансультацыя па тлумачэннях працоўнага заканадаўства. Такую магчымасць на бясплатнай аснове прапануюць прафсаюзы.
Галоўны прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў горнай, хімічнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргей Яско правёў прафсаюзны прававы прыём грамадзян у адміністрацыйным будынку ААТ «Княж».
Як і на колькі частак можна падзяліць працоўны водпук, ці выплочваецца грашовая кампенсацыя замест водпуску, як адбываецца налічэнне мінімальнага заробку? Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні прававому інспектару задавалі работнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемства.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат засяродзіў увагу на выдзяленні пуцёвак для праходжання санаторна-курортнага лячэння. Яны карыстаюцца попытам сярод работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
