Акцыя «Ад усёй душы» — цудоўная магчымасць выказаць словы ўдзячнасці старэйшаму пакаленню, якое сумленнай працай заклала трывалы падмурак станаўлення і развіцця нашай Беларусі.
Мясцовая ўлада, прадстаўнікі сацыяльнай службы і грамадскіх арганізацый наведалі на даму былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, ветэранаў працы, доўгажыхароў, павіншавалі паважаных людзей з навагоднімі святамі.
— Я вельмі ўдзячна кіраўніцтву раёна, Станіславоўскага сельсавета за клопат і ўвагу, якія яны праяўляюць да нас, састарэлых людзей, — адзначыла жыхарка вёскі Жданы, былы непаўналетні вязень фашысцкіх канцлагераў Любоў Хільман. — Мы шчаслівыя, што жывём у мірнай краіне. Няхай так будзе заўжды!
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

