Экалагічная акцыя вучняў СШ №2 у межах праекта «Малыя рэкі — вялікія праблемы»

Актуальное

вымярэнне тэмпературы вады ў рацэ

Неаднаразова паведамлялася аб тым, што ў Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах праходзіць рэалізацыя праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”, у якім задзейнічаны навучальныя ўстановы і прыродаахоўныя арганізацыі. Аб праведзенай акцыі вучнямі СШ № 2 гарпасёлка ў рамках дадзенага праекта расказваюць члены экалагічнага клуба “Зялёны патруль” Яна Калтакова і Вольга Трус:

— Нядаўна вучнямі нашай школы была праведзена акцыя “Выратуем раку Янку разам!”. Яе асноўнай мэтай стала ачыстка  прыбярэжных палос ад смецця — поліэтыленавых і шкляных бутэлек, аўташын, рэшткаў будаўнічых матэрыялаў. За дзве гадзіны напружанай працы намі праведзены назіранні за тэмпературным станам вады ў рацэ, вымерана яе глыбіня, хуткасць цячэння, сабрана смецце з рачных берагоў. Члены школьнага экалагічнага клуба “Зялёны патруль” і ў далейшым будуць пільна сачыць за станам ракі Янка.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *