Шаркаўчанку Іраіду Маслякову павіншавалі са святамі

2026— Год белорусской женщины Общество

Агеньчыкі радасці ў яе вачах

Так можна сказаць пра ўнутраны свет шаркаўчанкі, ветэрана працы Іраіды Масляковай.

Да яе, каб павіншаваць з навагоднімі святамі, завіталі старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак, спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анжэла Русачонак і Юлія Хаданёнак. Нагодай для візіту стала дабрачынная акцыя «Ад усёй душы», якая крочыла па краіне ў канцы снежня і пачатку студзеня.

Госці ўручылі паважанай жанчыне памятныя падарункі, пажадалі моцнага здароўя, клопату і ўвагі з боку родных людзей. Ветэран працы, а за сваімі плячамі Іраіда Маслякова мае жыццёвы адрэзак даўжынёй у 93 годы, не губляе аптымізму, з бадзёрасцю глядзіць у заўтрашні дзень.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.