Новая сучасная тэхніка папоўніла машынна-трактарны парк ДРБУ-131

Общество Сельское хозяйство

Машынна-трактарны парк шматлікіх арганізацый гарадскога пасёлка абнаўляецца. У пачатку года філіял ДРБУ-131 набыў новы экскаватар на гумовай хадзе.

— Тэхніка кітайскай вытворчасці нашым абласным прадпрыемствам набыта ў лізінг, — тлумачыць начальнік філіяла Вячаслаў Гарбузаў. — З дапамогай экскаватара будзем займацца выдаленнем і здрабненнем кустоўя і хмызняку дыяметрам да 30 сантыметраў уздоўж дарог. Экскаватар можна эксплуатаваць і з каўшом, што робіць тэхніку шматфункцыянальнай.

— Пасля таго, як спецыялісты са сталічнай кампаніі праверылі спраўнасць усіх вузлоў і агрэгатаў, я прыступіў да работы, — кажа аператар экскаватара Сяргей Буйчонак. — Займаюся выдаленнем кустоўя ўздоўж гравійнай дарогі ў накірунку вёскі Палялейкі. Тэхніка сучасная, простая ў кіраванні. УДРБУ суседніх раёнаў аналагічных экскаватараў няма. Нам, шаркаўчанам, пашчасціла набыць такі агрэгат, каб павысіць якасць і хуткасць сваёй работы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.