На базе ўстаноў адукацыі раёна прайшоў абласны семінар

Молодежь

выступае дырэктар Каўшэлеўскай БШ Алена Чарняўская

15 і 16 мая на базе ўстаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна праходзіў абласны семінар намеснікаў начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў на тэму “Узаемадзеянне аддзела, устаноў адукацыі і соцыума ў фарміраванні сацыяльна-значных каштоўнасцей дзіцяці”.

Праграма правядзення семінара прадугледжвала сабой наведванне шматлікіх устаноў адукацыі раёна. Першай з іх стала СШ № 2 гарпасёлка. Для педагогаў вобласці ў фае школы дэманстравалася выстава “Сто ідэй для творчасці”, на якой былі паказаны работы вучняў, што займаюцца ў тэхнічных гуртках, творчых аб’яднаннях, клубах па інтарэсах навучальных устаноў раёна. Тут жа працаваў і школьны выставачны цэнтр “Спадчына”.

Адкрыла семінар галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі аблвыканкама Алена Багдановіч. Затым слова было прадастаўлена намесніку старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрыю Васілеўскаму, які коратка азнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным развіццём нашага рэгіёну. Пра сістэму адукацыі Шаркаўшчынскага раёна паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кацярына Міхнёнак. Яна ж выступіла з дакладам па асноўнай тэме семінару. Пра развіццё сацыякультурнай прасторы школы, духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў і выхаванне асобы расказалі дырэктар Каўшэлеўскай БШ Алена Чарняўская, загадчыца ясляў-сада № 5 Святлана Шарак і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 Таццяна Зубовіч.

Далейшая праграма семінара праходзіла ў аграгарадку Германавічы, дзе для прысутных правялі змястоўную экскурсію па мясцоваму музею культуры і быту, школьнаму гісторыка-краязнаўчаму музею, расказалі пра грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў у навучальнай установе. Аб ролі эстэтычнага выхавання ў фарміраванні асобы дзіцяці можна было даведацца наведаўшы Велікасельскую ДС-СШ, вучні і настаўнікі якой гасцінна сустрэлі ўдзельнікаў семінара.

На наступны дзень, 16 мая, калектыў ясляў-сада № 1 прадэманстраваў педагагічным работнікам вобласці інсцэніраванае прадстаўленне “Запрашаем на кірмаш”. А вось у Лужкаўскай СШ, якая стала апошнім прыпынкам у двухдзённай праграме семінара, была яскрава паказана карпатлівая работа па стварэнню ўмоў для фарміравння сацыяльна-значных каштоўнасцей дзіцяці праз экалагічны і валеалагічны накірунак дзейнасці ўстановы. Госці змаглі наведаць школьны музей прыроды, “зімовы сад”, палюбовацца хараством раслін у дэндрарыі, папрысутнічаць на мерапрыемстве “Зямля ў тваіх далонях”. Пасля падвядзення вынікаў семінару, абмеркавання шматлікіх пытанняў, аддзелу адукацыі спорту і турызму Шаркаўшчынскага райвыканкама, як і ўстановам адукацыі, была дадзена станоўчая адзнака аб праведзенай рабоце ў вышэй акрэсленым накірунку. На заканчэнне ў памяць аб прайшоўшым мерапрыемстве ўдзельнікі семінару пасадзілі каля Лужкаўскай СШ маладое дрэўца.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *