Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за снежань.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ірыны Андзілеўка з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 583 кілаграмы малака.
Другое месца ў Ірыны Сіповіч з МТФ «Жвіранка» ААТ «Жвіранка», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 529 кілаграмаў малака.
Трэцяе месца ў Надзеі Бука з МТФ «Рассвет» КУВСП імя Маркава, якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 387 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Віктара і Валянціны Пачопкаў з МТФ «Пашкі» ААТ «Агратэхсэрвіс». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 589 грамаў.
Другое месца ў Алены Пучыла з МТФ «Зорка» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 540 грамаў.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Раісы Більдзюга з МТФ «Жвіранка» ААТ «Жвіранка». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 745 грамаў.
Другое месца ў Вольгі Красоўскай з МТФ «Сталіца» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 623 грамы.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

