Сустрэча з нагоды 90-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку

Актуальное

21 мая ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў прайшла сустрэча з нагоды 90-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Дырэктар ТЦСАН Шаркаўшчынскага раёна Іна Вячаславаўна Прыстаўка расказала пра работу тэрытарыяльнага цэнтра, а старшыня раённай арганізацыі «БелТІЗ» Надзея Іванова паведаміла пра накірункі дзейнасці арганізацыі, якую яна ўзначальвае. На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вера Барысаўна Жук і старшыня абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Канстанцін Канстанцінавіч Ламчаноўскі. Канстанцін Канстанінавіч азнаёміў прысутных з 90-гадовай гісторыяй таварыства і расказаў пра тыя мерапрыемствы, якія праводзяцца сёлета з нагоды юбілею, а таксама пра здабыткі і дасягненні. Так, інваліды па зроку з дапамогай таварыства вядуць актыўнае жыццё, удзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, знаходзяць сабе работу, за якую атрымліваюць заробак. Ад імя сваёй арганізацыі ён падзякаваў прысутным за актыўную жыццёвую пазіцыю і ўручыў Падзяку абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» Мілецію Ігнацьевічу Фурсу і Леаніду Генадзьевічу Бруйка. Падзякамі старшыні райвыканкама ўзнагароджаны Аліна Аляксандраўна Братчэня і Уладзімір Пятровіч Савіцкі. Апошні, дарэчы, атрымае ў падарунак ад абласнай арганізацыі камп’ютар. Навыкамі работы на камп’ютары ён авалодаў з дапамогай спецыяльных праграм  у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў.

Напрыканцы сустрэчы сваімі выступленнямі прысутных парадавалі маленькія ўдзельніцы калектываў “Карамелькі” і “Маленькая фея”, а таксама Рыгор Дарашчонак з узорнага цыркавога калектыву “Мара”.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *