З пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 24 мая

Общество

У суботу, 24 мая, адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, ляснічыя.

З дакладам “Пра вынікі ацяпляльнага перыяду 2013—2014 гадоў і задачы па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі рэгіёну да работы ў асенне-зімовы перыяд 2014—2015 гадоў” выступіў намеснік старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіч. Яго дапоўніў дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука.

З дакладам “Пра ход выканання мэтавага паказчыка па энергазберажэнні і мерапрыемстваў Праграмы энергазберажэння на 2014 год за студзень—сакавік бягучага года” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. В. Клімза выступіла са справаздачай пра рэалізацыю мерапрыемстваў па выкананні раённай комплекснай праграмы “Кадры 2010—2015 гадоў”.

Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводству І. Г. Міхалёнак расказала прысутным пра меры па забеспячэнні грамадскай жывёлагадоўлі травянымі кармамі ў 2014 годзе.

Кіраўнік раёна М. І. Баговіч кожнаму з дакладчыкаў задаваў пытанні. Мікалай Ірынархавіч указаў на недахопы і пралікі, а таксама адзначыў станоўчыя бакі. Старшыня райвыканкама паставіў канкрэтныя задачы, акрэсліўшы тэрміны іх выканання.

Аляксандр БАРЫЛА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *