Пра стан спраў у раслінаводчай галіны ў ААТ «Буеўшчына»

Сельское хозяйство

механізатар В. А. Максімаў працуе на агрэгаце “Раса”

Дадзеная прымаўна ніколі не траціць сваёй актуальнасці. Тым, хто заклаў трывалую аснову будучаму ўраджаю, можна спадзявацца на добрыя вынікі восенню.

Аб тым, як спрацавала раслінаводчая галіна ў веснавы прыпар у ААТ “Буеўшчына”, расказвае галоўны тэхнолаг палёў Віктар Фляр’янавіч Атрашкевіч:

— Пачнём з таго, як перазімавалі азімыя культуры. З пасеяных 800 гектараў давялося перасяваць азімую пшаніцу яравой  і ячменем на плошчы  229 гектараў. Зразумела, што адмоўнае ўздзеянне аказала бясснежная зіма, але і не менш важную ролю адыгрываюць гатункі. Пшаніца “сюіта” загінула, а вось “капылянка” вытрымала націск маразоў. Захаваліся ўсе 292 гектары трыцікале. Жыта не прыжылося на тутэйшых зямлях, таму і не высяваем.

Азімы рапс займаў 300-гектарную плошчу і практычна ўвесь загінуў. Са сваёй вялікай агранамічнай практыкі зрабіў для сябе выснову, што раз у сем гадоў азімы рапс цалкам перазімоўвае, а так, больш за ўсё на 50 працэнтаў гіне.

Пры такіх умовах перазімоўкі культур намнога павялічыліся пасяўныя плошчы, а значыць і напружанасць у рабоце механізатараў. 768 гектараў занялі асноўнымі яравымі культурамі — ячменем, аўсом, яравой пшаніцай і зернебабовымі. Азімы рапс перасявалі яравым гатунку “вадалей” (раней быў “прагрэс”). 300 гектараў адвялі пад кукурузу і на 150 — пасеялі лён.

Дзякуючы старанню ўсіх механізатараў, у прыватнасці Уладзіміра і Алега Падобаў, Антона Паўловіча, Барыса Бабчонка, Мікалая Лаўрыновіча, Андрэя Поснага, Аляксандра Алексяёнка, Віктара Максімава і іншых, мы паспяхова справіліся з пастаўленай задачай.

Стаіць цёплае надвор’е, прайшлі спорныя дажджы, і пайшлі ў рост пасевы, а разам з культурамі — і пустазелле, з’явіліся шкоднікі. Трэба праводзіць хімпраполку і падкормку азотам збожжавых культур і пашы. Так як гэты від удабрэння ў дэфіцыце, то ўносілі там, дзе ў першую чаргу без яго не абысціся — пад знітаваныя пасевы азімай пшаніцы, пад яравыя і пашу.

Адначасова вядзецца догляд пасеваў. Праводзіцца хімпраполка яравых культур супраць шкоднікаў і пустазелля. Найбольшыя плошчы апрацаваных культур запісаў на свой рахунак механізатар Віктар Максімаў. На агрэгаце “Раса” ён праехаў там, дзе на іншай тэхніцы было немагчыма. Віктар Алёйзавіч правёў хімпраполку культур на плошчы 1048 гектараў. Цяпер ён задзейнічан на падкормцы азімых і яравых збожжавых культур вадкімі азотнымі ўдабрэннямі.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *