Вучні школ спаборнічалі ў інтэлектуальным турніры

Молодежь


Гульні, насычаныя цікавымі пытаннямі, дзе вучні змаглі прадэманстраваць свае веды і ўменні на розных узроўнях складанасці. Атмасфера саперніцтва і адзінства.

Усё гэта прысутнічала на другім сінхронным этапе Кубка Віцебскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў імя Міная Шмырова.

Удзельнікамі сталі 15 каманд вучняў з усіх школ раёна і гарадскога пасёлка, усяго 90 чалавек. Спаборніцтва адбылося ў сярэдняй школе № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына.

Мерапрыемства прайшло ў форме насычанай інтэлектуальнай бітвы. Уключала ў сябе два папулярныя фарматы гульні: дынамічны «Медыя-kuiz» і тэматычны «101». Удзельнікі дэманстравалі не толькі логіку, але і хуткасць рэакцыі, бо на роздум даваліся лічаныя секунды. Атмасфера ў зале панавала па-сапраўднаму азартная. Па выніках спаборніцтва вызначыліся лідары, аднак галоўным рэзультатам сталі новыя веды і яркія эмоцыі.

Па выніках другога этапу вызначаны пераможцы:

— 4—5 класы — каманда «Прыяцелі» з СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына;

— 6—7 класы — каманда «Эрудыты» з СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына;

— 8—9 класы — каманда «Патрыёты» з СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына;

— 10—11 класы — каманды «Кіраўцы» і «Акадэмікі» з СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім далейшых поспехаў!

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.