З 1 мая па 1 верасня ў нашым раёне рэалізуецца міжведамасная праграма “Клопат”

Актуальное

Пра гэта нам расказаў старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх  Мікалай Яўгеньевіч Зубовіч.

—У правядзенні праграмы задзейнічаны раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, таварыства выратавання на вадзе, раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і іншыя. У межах праграмы ва ўстановах адукацыі праводзяцца лекцыі і размовы, дзе тлумачацца асновы права, крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства, меры проціпажарнай бяспекі, правілы паводзінаў на вадзе і ў лесе. У школах гарадскога пасёлка і раёна будзе арганізавана работа аздараўленчых лагераў і лагераў працы і адпачынку, сфарміраваны валанцёрскія атрады. Як вядома, адной з асноўнай прычын падлеткавай злачыннасці з’яўляецца незанятасць, таму вялікая ўвага будзе надавацца працаўладкаванню непаўналетніх у час канікул, асабліва тых, што знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі. Напрыклад, будзе арганізавана дзейнасць працоўных атрадаў, якія будуць працаваць за аплату ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Таксама на працягу ўсіх канікул школьнікаў запрашаюць разнастайныя гурткі, секцыі, клубы па інтарэсах. Запланавана правядзенне рэгіянальных мерапрыемстваў культурна-забаўляльнай, спартыўна-масавай, ваенна-патрыятычнай, пажарна-выратавальнай накіраванасці з удзелам падлеткаў, што знаходзяцца на розных відах уліку.

Гэтыя і іншыя мераепрыемствы накіраваны на папярэджанне няшчасных выпадкаў, барацьбу са шкоднымі звычкамі сярод моладзі, прафілактыку падлеткавай злачыннасці.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *