Новы прэс- падборшчык-упакоўшчык даручылі механізатару Сяргею Балаю

Сельское хозяйство

механізатар С. У. Балай

У ААТ “Агратэхсэрвіс” трэба скасіць травы першага ўкосу на плошчы 2320 гектараў і закласці сянаж, назапасіць сена. Распачалася нарыхтоўка травянога фуражу ў аддзяленні Наваселле. Сёлета гаспадарка набыла новую тэхніку — прэс- падборшчык-упакоўшчык маркі ППУ-1250. Яе даручылі перадаваму механізатару сельгаспрадпрыемства Сяргею Балаю. Ён зусім нядаўна змяніў пасяўны агрэгат на кормаўборачны. Хвалюецца механізатар, упершыню сеўшы за новы агрэгат, бо ведае, што трэба якасна выконваць работу.

Дарэчы, фронт работ для Сяргея Уладзіміравіча стварыў Віктар Лаўрыновіч, скасіўшы патрэбную плошчу шматгадовых траў. Правяленую масу зграбалі ў валкі Мікалай Шабан і Эдуард Магалінскі. З кожным днём корманарыхтоўчая кампанія набірае тэмпы.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *