Падчас канікул для школьнікаў будуць працаваць летнія лагеры рознай накіраванасці

Молодежь

У агульнаадукацыйных установах летняй аздараўленчай кампаніі заўсёды надаецца вялікая ўвага. Сёлета, як і ў папярэднія гады, у школах раёна пачнуць працаваць лагеры, дзе дзеці змогуць умацаваць сваё здароўе, з карысцю правесці вольны час.

Арганізаваны яны ў тры змены. Першая пачнецца 2 чэрвеня і працягнецца да 21 чэрвеня, другая запросіць дзяцей з 23 чэрвеня па 14 ліпеня, трэцяя — з 17 па 25 ліпеня. Працаваць лагеры будуць у 15-ці школах раёна і адзін у цэнтры дзяцей і моладзі. Гэта спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, экалагічныя лагеры, а таксама лагеры працы і адпачынку. За лета ў іх адпачнуць 520 вучняў. У першую чаргу — гэта дзеці-сіроты, інваліды, дзеці з малазабяспечаных сем’яў, а таксама з катэгорыі цяжкіх падлеткаў.

Для аздараўлення і адпачынку школьнікаў створаны належныя ўмовы, распрацаваны планы работы, прадугледжаны разнастайныя мерапрыемствы. Значная ўвага надаецца харчаванню дзяцей. На ўтрыманне школьных аздараўленчых лагераў будзе скарыстана 269 мільёнаў 500 тысяч рублёў сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

Кантроль за здароўем школьнікаў ускладзены на медыцынскіх работнікаў участковых бальніц, фельчарска-акушэрскіх пунктаў, раённай паліклінікі.

Для аператыўнага рашэння ўзнікаючых пытанняў летняга аздараўлення школьнікаў створана каардынацыйная камісія, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў, устаноў і арганізацый.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *