У пагоні за гатункам экстра

Актуальное

Працягваецца зімова-стойлавы перыяд утрымання буйной рагатай жывёлы. Кіраўніцтва гаспадарак і жывёлаводы прыкладаюць максімум намаганняў для дасягнення станоўчых паказчыкаў па вытворчасці малака.

У большасці сельгаспрадпрыемстваў з восені закладзена добрая кармавая база для буйной рагатай жывёлы. Трывала эканамічныя гаспадаркі дапамагаюць адстаючым сельгасарганізацыям у вырашэнні праблем з недахопам кармоў.

Жывёлаводы скіроўваюць свае сілы на атрыманне малака высокага гатунку. У сямі з васьмі сельгаспрадпрыемстваў раёна гэты каштоўны прадукт харчавання накіроўваецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы гатункам экстра. Сярэднераённы паказчык складае 71,7 % пры фізічнай таварнасці 87,7%. А такія гаспадаркі як ААТ «Княж» і КУВСП імя Маркава ў сярэднім атрымліваюць за суткі па 11,3 і 9,1 кілаграмы малака ад каровы.

Сяргей РАЙЧОНАК.