1 чэрвеня святкуюць сваё прафесійнае свята меліяратары

Актуальное

брыгада па дэмантажу нафтаправода: А. П. Лук’янёнак, С. І. Касцюкевіч, Ф. А. Молакаў, С. Я. Бондар, Д. А. Шынкевіч і Д. П. Балаханаў

У нашым раёне меліярацыя праведзена на плошчы 42 553 гектары. Менавіта гэтыя землі даюць ад 40 да 50 працэнтаў усёй сельскагаспадарчай прадукцыі.

Меліяратарам раёна даведзены план выканання работ на гэты год  на 19 мільярдаў 400 мільёнаў рублёў. Цяпер сіламі меліяратараў праводзіцца рэканструкцыя меліярацыйных сістэм ААТ “Даватарскі”, “ААТ “Ельня-Агра”, фарміруюцца дзве брыгады механізатараў па абкошванні канаў, працуе брыгада вахтавым метадам па закладцы дрэнажу ў Гарадоцкім раёне. Мяркуецца пачаць меліярацыйныя работы на аб’екце ў ААТ “Васюкі”.

З даведзенай грашовай сумы 53 працэнты работ трэба выканаць шляхам прамых дамоўленасцей. Такімі аб’ектамі з’яўляецца дарога, якую распачынаюць будаваць меліяратары праз лес за вёскай Баравое. Яна ствараецца для зручнасцей вывазкі драўніны з лесу і з супрацьпажарнай мэтай. Мы з дырэктарам ПМС Анатоліем Сямёнавічам Дзіковічам наведваем дадзены аб’ект. Тут патрэбную для дарогі паласу леса высеклі работнікі Лужкаўскага лясніцтва. Цяпер выкарчоўкай пнёў займаецца экскаватаршчык ПМС Іван Паўлавіч Буйка. Варта сказаць, што Іван Паўлавіч працуе нязменна ў арганізацыі ўжо 44 гады. Колькі грунту ён вычарпаў каўшом экскаватара за гады сваёй працы, то і злічыць немагчыма.

экскаватаршчык І. П. Буйка

Далей накіроўваемся ў Глыбоцкі раён. Там брыгада з васьмі чалавек з прарабам Дзмітрыем Шынкевічам займаецца выкопваннем магістральнага нафтаправода. Нагадаем, што гэта траса праходзіць па маршруце Дзісна—Дзяржынск. Вось і заключана дамоўленасць ПМС з расійскай кампаніяй правесці работы на 38-кіламетровай адлегласці па выкопванні, распілоўцы на плеці і затым пагрузцы труб на прадстаўленыя магутныя аўтамашыны. Знаёміць нас прараб з работнікамі аб’екта. На “Амкадоры” працуе Аляксандр Лук’янёнак, на бульдозеры Б-10 М — Сяргей Касцюкевіч, рабочыя — Фёдар Молакаў і Сяргей Бондар, газазваршчык — Дзмітрый Балаханаў, воддаль на трактарах працавалі Мікалай Мяцеліца і Франц Касевіч.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *