Магчымасць працаўладкавання падчас летніх канікул скарыстоўваюць вучні школ раёна. Не выключэннем стаў і сёлетні год.
Стартавала промаакцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Выбіраем будатрад!». Першае мерапрыемства прайшло для вучняў дзявятых класаў сярэдняй школы № 1 райцэнтра.
— У краіне створаны ўсе ўмовы для працаўладкавання моладзі ў складзе студэнцкіх будатрадаў, — паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская. — Наша галоўная задача — аператыўна інфармаваць аб гэтым падлеткаў. Будатрады — гэта не толькі магчымасць атрымаць грашовы заробак, але яшчэ і зносіны з равеснікамі, актыўная праца на карысць грамадства.
Запісваць у студэнцкія будатрады, у першую чаргу, будуць членаў ГА «БРСМ». А пры наяўнасці вакансій працаваць змогуць і іншыя жадаючыя падлеткі. Цяпер — самы час вызначыцца, выбраць і запісацца ў студэнцкі будатрад.

